- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Белорусское радио проводит республиканскую благотворительную акцию “Сад надежды-2016”
- Беларускае радыё праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю "Сад надзеі-2016"
26 красавіка на Магілёўшчыне працягнецца рэспубліканская дабрачынная акцыя "Сад надзеі-2016". Па ініцыятыве Беларускага радыё і пры падтрымцы рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадпитомник», Мінсельгасхарча, Белкаапсаюза, Беларускага саюза жанчын у сацыяльных і адукацыйных установах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў будуць закладзены маладыя сады. З мэтай адраджэння беларускіх традыцый будзе высаджана 70 садовых дрэў і амаль 50 ягадных культур, з удзелам дзяцей і супрацоўнікаў аздараўленчага лагера Магілёўскай межрайбазы, а таксама Каменскай дапаможнай школы-інтэрната і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Бабруйскага раёна. Кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Велакс» Пухавіцкага раёна Аляксандр Паваротны, намеснік рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград» Людміла Юзефатова правядуць адкрыты ўрок па пасадцы і дадуць рэкамендацыі па доглядзе.
Нагадаем, вясной 2015 года былі пасаджаны яблыні ў Дзяржынскім раёне, у Валмянскай сельскай участковай бальніцы, пры ўдзеле ветэранаў вайны закладзены малады сад. Восенню 2015 года пасаджаны садовыя культуры (яблыні, грушы, ягадныя кусты) у Пастаўскім раёне: Лынтупскім аддзяленні сацыяльнага абслугоўвання, Дунілавічскім інтэрнаце, сацыяльна-педагагічным цэнтры, абласным аздараўленчым цэнтры «Ветразь».
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: