Падзяліцца:
2 Снежня 2015
3 снежня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё плануе правядзенне прамой трансляцыі пасяджэння Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.
Дэпутаты разгледзяць дзевяць пытанняў, у тым ліку - праект Кодэкса аб культуры (першае чытанне).
У першым чытанні таксама будуць прадстаўлены папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях вымушанай міграцыі, змены і дапаўненні ў закон "Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва".
У другім чытанні плануецца разгледзець праект Ляснога кодэкса, папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях удасканалення архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, а таксама змены і дапаўненні ў закон аб жывёльным свеце.
Дэпутацкі корпус абмяркуе ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і Кітая аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, ратыфікацыю пагаднення паміж урадамі Беларусі і Польшчы аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання катастроф, стыхійных бедстваў, іншых надзвычайных сітуацый, ліквідацыі іх вынікаў.
Акрамя таго, у парадак дня пасяджэння ўключаны разгляд пытання аб дэкрэце Прэзідэнта ад 11 лістапада 2015 года №7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)".
Пачатак трансляцыі ў 10:00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: