Падзяліцца:
6 лістапада 2015
6 лістапада ў прамым эфіры Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь будзе весці трансляцыю цырымоніі ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Трансляцыя цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 4», міжнародным спадарожнікавым тэлеканале «Беларусь 24» і «НТВ-Беларусь», а таксама ў эфіры іншых нацыянальных тэлеканалаў краіны пачнецца 6 лістапада ў 11.50.

У прамым эфіры тэлегледачы змогуць убачыць усе этапы ўрачыстай цырымоніі.

Увечары ў 21.00 гледачы ўбачаць тэлеверсію ўрачыстай цырымоніі і святочны канцэрт.

Каментаваць цырымонію ўступлення Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду будуць вядучыя Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрый Бачкоў і Алена Насачова.

У радыёэфіры прамую трансляцыю цырымоніі будзе весці Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Каментаваць урачыстую цырымонію для радыёслухачоў будзе вядучы Першага нацыянальнага канала Максім Угляніца.

Для асвятлення ўрачыстай цырымоніі задзейнічана вялікая колькасць самай сучаснай здымачнай і аператарскай тэхнікі, сярод якой - перасоўныя тэлевізійныя (ПТС) і спадарожнікавыя (СП ПТС) станцыі, тэлевізійныя краны, абсталяванне для аўтаздымак з дыстанцыйным кіраваннем і інш.

Пасродкам спадарожнікавых каналаў прамую трансляцыю інаўгурацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі змогуць прымаць тэлекампаніі практычна ўсяго свету.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: