Падзяліцца:
Беражыце сэрца! – «Здароўе», 13.10.2018 (аўдыё)
15 Кастрычніка 2018
Беражыце сэрца! – «Здароўе», 13.10.2018 (аўдыё) З лютага ў сталіцы праводзіцца праект па прафілактыцы неінфікцыйных захворванняў – мінчане могуць памераць артэрыяльны ціск, вагу, рост, запоўніць анкеты па раннім выяўленні сардэчна-сасудзістых захворванняў, узяць памяткі і буклеты па прафілактыцы здаровага ладу жыцця. Урачы праводзяць індывідуальныя кансультацыі. Акцыі праходзяць кожнуя першую сераду месяца у гіпермаркетах і ўніверсамах, кожную трэцюю сераду – у аптэчнай сетцы і на прадпрыемствах. За гэты час адбылося каля 3 тысяч мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 180 тысяч чалавек. Падобныя акцыі праходзяць і ў абласных гарадах. Наколькі важна пастаянна сачыць за ўзроўнем артэрыяльнага ціску і як развіваецца сістэма кардыялагічнай дапамогі ў краіне? На пытанні вядучай праграмы «Здароўе» Ліліяй Бялецкай адказвае галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Вярбовікаў. Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: