Трэццюю частку ўсяго пасажыраабароту ў нашай краіне на сябе бярэ Беларуская чыгунка. Паступова распрацоўваюцца дадатковыя маршруты, а ў рэйсы выходзяць новыя саставы. Але ў прыярытэце заўсёды застаецца бяспека. Асабліва зараз гэта гучыць як ніколі актуальна. Каб пераканацца ў тым, што на нашых цягніках ездзіць не толькі камфортна, але і бяспечна, адпраўляемся на Мінскі вагонны ўчастак. Менавіта тут і фарміруюць рухомыя саставы.
Дарэчы, перад кожнай паездкай праводзіцца дэзінфекцыя вагонаў. Устаноўлены дадатковыя дазатары з антысептыкам. а падчас рэйсу вагоны мыюць са спецыяльным растворам 4 разы ў суткі. Падчас візіту на Мінскі вагонны ўчастак, удалося ўбачыць працэс падрыхтоўкі вагонаў да рэйса.
Але каб адправіцца на цгяніку з пункта А у пункт Б неабходна купіць квіток і прыйсці на станцыю. І калі першае можна зрабіць у інтэрнэце, то другое толькі афлайн. Дакладна вядома, адзін з самых буйных чыгуначных вакзалаў краіны – вакзал станцыі “Мінск-пасажырскі”. Яго начальнік Аляксандр Нікалюк адзначае, на вакзале ўсталяваны амаль 50 дазатараў з антысептыкам.
Дзеля бяспекі пасажыраў пры ўваходзе у залу канкорс аўтаматычна вымяраецца тэмпература цела. З дапамогай цеплавізара. Сігнал адразу ж паступае на камп’ютар дзяжурнага па зале.
Зараз на станцыі “Мінск-пасажырскі” узмоцненыя меры бяспекі. Кожныя 3 гадзіны антысептыкам прапрацоўваюцца поручні і тэрміналы самаабслугоўвання, часцей сталі мыць і падлогі. Навінкай стала тое, што ва ўмовах пандэміі апрацоўваць сталі і платформы.

