Падзяліцца:
Благотворительность партнеров республиканской акции «Сад Надежды-2021» – «Свая зямля»
26 лістапада 2021
Благотворительность партнеров республиканской акции «Сад Надежды-2021» – «Свая зямля»

Па добрай традыцыі восенню маладыя сады закладзены ў сацыяльных установах Магілёўскай вобласці.

Па ініцыятыве Беларускага радыё і пры падтрымцы Мінсельгасхарча, рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік», Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Беларускага саюза жанчын і рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград» пасаджаны ў Магілёўскім раённым сацыяльным прытулку, Рэсцянскім і Салтанаўскім дамах-інтэрнатах 230 яблынь, груш, сліў, вішні, а таксама амаль 200 кустоў парэчак, агрэсту, маліны і вінаграду.

Партнёры па дабрачыннасці ўручылі гаспадарам новых садоў каштоўныя і фруктовыя падарункі, а садовыя эксперты далі рэкамендацыі па догляду. Разам з работнікамі сацыяльных устаноў, пажылымі людзьмі і выхаванцамі прытулку правялі ўцяпленне дрэў на зіму.

За круглым сталом абмеркавалі перспектывы развіцця айчыннага садаводства і дамовіліся часцей сустракацца, каб працягваць важную справу адраджэння сацыяльных садоў у Беларусі. Калі будзе першы ўраджай? На якія мэты пойдуць вырашчаныя плады і ягады? Якія традыцыі рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2021» адабрае духавенства Магілёўскага раёна?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 27 лістапада ў 6.25 і 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: