На VI Усебеларускім народным сходзе вызначаны прыярытэты ў падрыхтоўцы кадраў для АПК. Час патрабуе выйсці на новы ўзровень якасці і эфектыўнасці. Калектыў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны акцэнт зрабіў на практыкаарыентаваных спецыялістаў. Інавацыйныя ідэі адобраны НАН Беларусі і прыняты меры матэрыяльнага заахвочвання выпускнікоў акадэміі з абласнога бюджэту.
Які вызначаны памер даплаты? Калі вырашыцца жыллёвая праблема для маладых спецыялістаў? Дзе сёння канкурэнтаздольныя беларускія дыпланаваныя ветурачы і заатэхнікі?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 13 лютага ў 6.25 (паўтор у 23.00).