75-годдзе Вялікай Перамогі – галоўнае свята для 85-гадовай Кацярыны Іосіфаўны Савінай. 9 мая 1945 года, атрымаўшы вестку аб капітуляцыі Германіі, малыя вязні канцлагера падпрыгвалі высока-высока, а бацькі абдымаліся з зусім незнаёмымі палякамі, рускімі, украінцамі і затым ўсе разам звонка крычалі «Перамога! Наша Перамога!» Гэтыя шчаслівыя імгненні навечна засталіся ў памяці. Як і доўгая дарога дамоў, у Валожынскі раён, вёску Сівіца.
Кацярына Савіна раскажа пра сувязь з партызанамі, голад і холад у канцлагеры, гібель брата і цяжкія выпрабаванні бацькоў – у праграме «Свая зямля» – 9 мая ў 6-20 (паўтор у 23-00).

