Падзяліцца:
Больш за век заставацца патрэбнай – «Свая зямля», 27.05.2017 (аўдыё)
26 Мая 2017
Больш за век заставацца патрэбнай – «Свая зямля», 27.05.2017 (аўдыё) У 101-ы дзень нараджэння Ганна Выркоўская з Беразіно раіць, адкуль чэрпаць сілы і заставацца патрэбнымі сям’і і землякам. У свой час вайна назаўсёды паставіла ў яе душы пячатку фашысцкай жорсткасці і беларускай зычлівасці. На дарозе ад Брэста да Магілёва землякі не далі ёй і сыну загінуць ад голаду. Малітвы Ганны Антонаўны напоўнены душэўным цяплом і надзеяй на лепшае. Таму пры вырашэнні важных і складаных спраў родныя і сябры просяць яе благаслаўлення. У свае гады Ганна Антонаўна з прыемнасцю гатуе фірменныя стравы і дае адкрытыя ўрокі па прыгатаванні карыснай для здароўя ежы. З падрабязнасцямі пра доўгажыхарку – Святлана Башылава у праграме «Свая зямля» у суботу, 27 мая, у 6-15 на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: