Падзяліцца:
15 чэрвеня 2015

У Беларусі жанчын больш за мужчын - 53,5% ад агульнай колькасці насельніцтва, інакш кажучы, на тысячу мужчын прыходзіцца 1152 жанчыны. Хаця, між іншым, ва ўсім свеце, па даных ААН, мужчын на 75 мільёнаў больш за жанчын. І жанчыны жывуць даўжэй, у тым ліку ў Беларусі: мілых дам, якія могуць пахваліцца салідным узростам, у  нашай краіне у 6 разоў больш за  прадстаўнікоў  моцнай паловы.   

Ёсць вядомы фільм “Беражыце жанчын!”, дзе  гучаць  цудоўныя песні Юрыя Антонава, але  шаноўныя  дамы могуць кінуць заклік  “Беражыце мужчын!” На самай справе прычын нямала: калі завастрыць увагу на біялагічных фактарах, то дзяўчынкі больш стойкія ўжо ва ўтробе матулі: статыстыка сцвярджае, што на 100 выкідышаў жаночага полу прыходзіцца 160-170 мужчынскага. Дзяўчынкі ужо ў зародышавым стане мацней чапляюцца за жыццё. Калі мець на ўвазе псіхалагічную нагрузку,то нехта падлічыў,  што даўжэй жывуць жанатыя мужчыны і незамужныя дамы. 

Паразважаем пра гэта 15 чэрвеня ў праграме  “Бонус” (17.35).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: