- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Бонус": Что бы вы изменили в своем прошлом?
- "Бонус": Што б вы змянілі ў сваім мінулым?
І ў старажытнасці, і зараз людзі вельмі паважаюць мудрацоў, стараюцца звярнуцца да іх па параду. У старажытнай міфалогіі узорам мудрасці лічылася багіня Мінерва - тых, хто да яе звяртаюся, яна вучыла розным рамёствам, уменню лячыць хворых альбо мастацтвам. Наогул, легенд пра мудрацоў многа, ды і ў жыцці мы нямала ўвагі надаём тым, хто побач - абавязкова хочацца, каб былі мудрыя людзі, якія падтрымаюць, асабліва ў нялёгкай сітуацыі.
Як, напрыклад, цар Саламон. Усім вядома легенда, калі да яго прыйшлі дзве жанчыны: адна крычала пра маленькае дзіця - "гэта мой сын!" Другая - тое ж самае. Саламон сказаў: вазьміце меч і разрубіце хлопчыка папалам - і тады жанчыны нарэшце спынілі сваю істэрыку. Безумоўна, такі вопыт вучыць людзей спакойна глядзець на рэчы, знаходзіць правільныя рашэнні. Аднак усе памыляюцца і, здаецца, вярнуўся б у мінулае ды зрабіў бы ўсё па-іншаму.
А вы што змянілі б у сваім мінулым?.. Магчыма, нейкае слова ці ўчынак?.. Можа, пайшлі б у іншы інстытут ці выйшлі б замуж за іншага чалавека?.. Чакаем вашых меркаванняў у праграме “Бонус” 21 ліпеня (17:35).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: