Часта мы не можам зрабіць для нашых дзяцей нават малога - напрыклад, адказаць на нейкае пытанне. Як у тым анекдоце: “Калі дзеці ставілі бацьку ў тупік, ён іх ставіў у вугал.” Можна, вядома, пасмяяцца, але і праўда - абавязкі бацькоў патрабуюць вялікай мудрасці, любові, упэўненасці ў сабе, сілы, часу, энергіі. Але ж колькі аддачы!.. Аднойчы філосаф і мараліст Плутарх сказаў: ”Из самых диких жеребят выходят наилучшие лошади, только бы их как следует воспитать и выездить". І тут усё залежыць ад мудрасці трэнераў, інакш кажучы, ад нас, дарослых.
А вы як лічыце, што галоўнае ў працэсе выхавання?.. Пагаворым пра гэта ў праграме “Бонус” 1 чэрвеня (17:35), ў Дзень абароны дзяцей.