Падзяліцца:
27 Красавіка 2015
Кажуць, у вёсцы час бяжыць павольней, чым у горадзе. А вы як думаеце, сябры?.. Пра гэта і не толькі пагаворым 27 красавіка ў праграме “Бонус” (17:35). А галоўнае пытанне будзе такое: як вы лічыце, дзе жыць лепш - у вёсцы ці ў горадзе? 
Напрыклад, у горадзе хутчэй можна знайсці працоўнае месца. Вечарам і ў выхадныя - нямала спосабаў бавіць вольны час. У крамах ёсць усё. У кватэры амаль заўсёды цёпла, ёсць халодная і гарачая вада. Заўжды можна знайсці кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. 
У вёскі - свае плюсы: толькі лянівы там не карыстаецца падарункамі прыроды -ягады, грыбы, рыба - усё побач. Амаль усе трымаюць хатнюю гаспадарку - і сабе хапае, і на продаж. 
А вам што больш падабаецца?
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: