Падзяліцца:
11 мая 2015
Гэтым днём нарадзіўся нямецкі барон Карл Фрыдрых Іеранім фон Мюнхгаузен, імя якога стала легендарным дзякуючы яго падманам. Альбо фантазіям. Некалькі гадоў ён праслужыў у рускай арміі, удзельнічаў у вайне з туркамі. Будучую імператрыцу Кацярыну другую, якая ехала на вяселле ў Расію, сустракалі ў Рызе, дык вось ганаровай вартай кіраваў як раз Мюнхгаузэн. Калі ён пайшоў у адстаўку, то вярнуўся на радзіму ў Гановер, тут ён і праславіўся як расказчык незвычайных гісторый, якія здараліся з ім падчас ваенных паходаў, палявання і г.д. Пазней барон выдаў нават кнігу “Кіраўніцтва для весельчакоў” са сваімі гісторыямі(1781). А легендай імя барона стала пасля ананімнага выдання ў Англіі нямецкім пісьменнікам Рудольфам Распэ расказаў пра барона Мюнхгаузена. 
Жыццё самога Распэ, дарэчы, было не менш багатае на прыгоды. Але размова не пра яго. У праграме “Бонус” прапануем пагаварыць сёння пра падман. Як часта мы падманваем - сваіх і чужых, а галоўнае, навошта? Можа, каб падацца больш цікавым і незвычайным, як гэта рабіў барон?.. А можа з іншай нагоды? 1062 - кароткі нумар для вашых СМС-меркаванняў. Сустрэнемся ў 17.35.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: