Падзяліцца:
2 Мая 2015
3 мая - сусветны Дзень Сонца! Для Зямлі Сонца - магутны выток касмічнай энергіі. Яно дае святло і цяпло, неабходныя для расліннага і жывёльнага свету, фарміруе найважнейшыя свойствы атмасферы Зямлі. Наогул, Сонца вызначае экалогію планеты. Без яго не было б і паветра, яно ператварылася б у жыдкі азотны акіян вакол вады  і сушы, якія б заледзянелі. Для нас, зямлян, важнейшая асаблівасць Сонца ў тым, што каля яго ўзнікла наша планета, і на ёй з’явілася жыццё. Але сярод жыхароў планеты Зямля нямала метэазалежных. 
Як вы, сябры, рэагуеце на змену надвор’я?..  Вы яе не заўважаеце альбо наадварот, кожны атам вашага цела супраціўляецца гэтым зменам? Калі так, то як вы змагаецеся з наступствамі метэазалежнасці? Раскажыце пра гэта ў праграме “Бонус”! Ваша інфармацыя будзе вельмі карыснай для іншых радыёслухачоў. Да сустрэчы ў 18.05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: