Амаль усе мы працуем, у нас ёсць верныя сябры і адданыя калегі. Пасля таго, як адправіцца на заслужаны адпачынак, нехта ўспамінае працу і тое прадпрыемства, якому аддаў гады жыцця, з задавальненнем, па-ранейшаму сустракаецца з былымі калегамі, тэлефануе, цікавіцца: як там “нашы”? А, здараецца, чалавека, “адпраўляюць” на пенсію – нават і не падзячаць за шматгадовую працу. Непрыемна. Можна прыгадаць фільм Эльдара Разанава “Старыя разбойнікі” з Юрыем Нікуліным і Яўгенам Еўсцігнеевым у галоўных ролях. Герою Еўсцігнеева ў дзень юбілею падарункаў надавалі, прыемных слоў нагаварылі, не дзіўна, што ён гатовы быў застацца. А вось калектыў героя Юрыя Нікуліна зусім іншы - варта толькі прыгадаць героя Андрэя Міронава, які, мякка кажучы, выпіхваў свайго сталага калегу.
А вы як лічыце, жыццё звычайнага чалавека залежыць ад калектыву, у якім ён працуе?.. Вашы меркаванні прымаем у праграме “Бонус” 28 красавіка ў 17.35.