Сёння віншаванні з днём нараджэння прымае выдатны акцёр Аляксандр Шырвіндт (зараз ён кіруе Маскоўскім Тэатрам сатыры).
Імяніннік і Васіль Ліванаў - лепшы выканаўца ролі Шэрлака Холмса. Ён жа уклаў душу ў вобразы кракадзіла Гены, Удава і Карлсана, які жыве на даху.
Аўтар песень, акцёр і артыст Вахтанг Кікабідзе прымае сёння віншаванні з днём нараджэння. «Не гаруй!», «Міміно» і нават “Каўказская палонніца” - гэта вядомыя кінастужкі, у якіх зняўся імяніннік, хаця можна назваць і многія іншыя, у якіх ён быў акцёрам, сцэнарыстам ці рэжысёрам.
Ігар Пятрэнка таксама нарадзіўся 19-га ліпеня. “Вадзіцель для Веры”, “Курсанты”, “Мы з будучыні-2”, “Герой нашага часу”,”Тарас Бульба”, “Мары з пласціліна”, “Апошні янычар” і многія іншыя фільмы і серыялы ў яго паслужным спісе.