Вучоныя высветлілі, што у аўторак нараджаецца больш за ўсё дзяцей - і з гэтым ніхто не спрачаецца. А ўчора быў панядзелак - і яго лічаць самым цяжкім днём тыдня, хаця дарэмна. Усё той жа аўторак - цяжэйшы. Напрыклад, брытанскія спецыялісты прыйшлі да вываду, што менавіта ў панядзелак у большасці людзей назіраецца максімальная працаздольнасць. А вось мінімальнай яна становіцца ужо ў 16 гадзін аўторка, так што ўсе самыя важныя і складаныя справы лепш рабіць у першы дзень тыдня, прычым раніцай.
Пік падаўленага настрою прыйшоўся на сераду. Чаму?.. Будзьце з намі ў праграме “Бонус” (16 чэрвеня, 17:35), мы якраз пра дні тыдня і пагаворым. А ў вас ёсць любімыя? Магчыма, па панядзелках вы ходзіце з сябрамі ў лазню, а па пятніцах адпраўляецеся на прыроду?.. Можа, па аўторках сустракаецеся з каханым чалавекам, а па суботах ваша бабуля запрашае вас на смачныя пірагі?..