Усе ведаюць біблейскую легенду аб Вавілонскай вежы, згодна з якой пасля Сусветнага патопу чалавецтва было прадстаўлена адным народам, які размаўляў на адной мове. З усходу людзі прыйшлі на зямлю Сенаар (паміж рэкамі Тыгр і Еўфрат), і вырашылі пабудаваць там горад Вавілон і ўзвесці ў ім вежу вышынёй да нябёсаў, каб “зрабіць сабе імя” (цытата).
Будаўніцтва вежы было спынена Богам, які стварыў мноства новых моў для розных людзей, з-за чаго яны перасталі разумець адно аднаго і не змаглі ўжо працягваць будаўніцтва і горада, і вежы, а разыйшліся па ўсёй зямлі. Так гісторыя аб Вавілонскай вежы тлумачыць з’яўленне розных моў пасля Сусветнага патопу.
А вам лёгка знайсці агульную мову з блізкімі ці далёкімі людзьмі?.. Што ў гэтым дапамагае?.. Мы вырашылі пагаварыць пра гэта, бо якраз 26 ліпеня - Міжнародны дзень “эсперанта”. Гэтая мова якраз і была задумана, каб усе адно аднаго разумелі. Вашы меркаванні чакаем у праграме “Бонус” (26 ліпеня, 18:00).