- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Бонус": Любимые блюда из картошки
- "Бонус": Любімыя стравы з бульбы
Па некаторых версіях, менавіта 28-га ліпеня (было гэта ў 1586 годзе) у Еўропу трапіла першая бульбіна. З Калумбіі яе прывёз англічанін Томас Хэрыят. Брытанцы лічаць, што менавіта яны адкрылі каштоўнасць бульбы і зрабілі яе здабыткам еўрапейскай кухні. Аднак спачатку еўрапейцы ўспрымалі бульбу як рэдкую экзатычную расліну і саджалі ў батанічных садах. У 17 стагоддзі заморская гародніна пачала пранікаць і ў кухню. Прызнанню бульбы ў Еўропе паспрыялі галодныя гады, выкліканыя неўраджаем зерня. Прускі кароль Фрыдрых Вільгельм паспрабаваў зламаць непрыязнасць сялян да заморскай госці: ён загадаў бясплатна раздаваць сялянам клубні бульбы. А французскі даследчык прыроды Антуан Парманцье прыдумаў яшчэ адну хітрасць: бульбу саджалі на дзяржаўных землях і арганізоўвалі ахову "плантацый" у дзённы час. Ноччу ж вартаўнікі ішлі спаць, а тым часам сяляне выкопвалі ўраджай. Так бульба хутка распаўсюдзілася па Францыі а потым і па ўсёй Еўропе. Што ўжо казаць пра нас: суседзі з блізкага замежжа беларусаў наогул называюць бульбашамі.
А ў вас ёсць любімыя стравы з бульбачкі? І ці ёсць нейкі прадукт, які змог бы яе замяніць? Чакаем вашых меркаванняў у праграме “Бонус” 28 ліпеня ў 17.35.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: