Падзяліцца:
13 чэрвеня 2015

14 чэрвеня - Міжнародны дзень блогера. З гэтай нагоды ў праграме “Бонус” (18:00) пагаворым пра блогі. Яны маюць нямала функцый: камунікацыі, самапрэзентацыі, простай  забавы,  утрымання сацыяльных сувязяў: напрыклад, людзі, якія размаўляюць на адной мове, але жывуць у розных краінах, могуць  з дапамогай блогаў віртуальна сустрэцца і, так бы мовіць, ”пагаварыць”. Існуе  яшчэ і функцыя мемуараў - гэта нешта  накшталт  дзённіка, месца для розных запісаў, якія могуць  спатрэбіцца ў будучыні - можна запісаць падрабязнасці той ці іншай падзеі ці сустрэчы. Гэта быццам адкладзеная  камунікацыя з самім сабой. 

Блог нясе і функцыю самаразвіцця: калі запісы адкрыты для ўсіх, чалавек стараецца пісаць граматна, прадумана; структурыраваць свае думкі. Яшчэ ёсць рэкламная функцыя: з дапамогай блогаў можна даведацца, што людзі думаюць пра вашы тавары, паслугі і г.д. Ну і псіхатэрапеўтычная  функцыя: можна  выліць свае эмоцыі, напісаць пра набалелае, урэшце, проста супакоіць нервы. Псіхолагі і раней  раілі завесці звычайныя дзённікі для гэтай мэты, а тут - новая форма і новыя магчымасці: калі паскардзішся  большаму колу людзей, больш спачування і атрымаеш. 

А вы за што цэніце блогі?.. Якую функцыю вы лічаце асноўнай для сябе?.. Падзяліцеся меркаваннем!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: