Падзяліцца:
18 жніўня 2015
Вучоныя даказалі, што танцы трэніруюць практычна ўсе  мышцы нашага цела і  станоўча уплываюць на суставы. Трэніруюць мышцы спіны і дапамагаюць фарміраваць прыгожую асанку, асабліва  гэта тычыцца іспанскіх танцаў - пасадобль, фламенка і іншых. Танцы  фарміруюць роўную прыгожую хаду. Яны загартоўваюць і аказваюць агульнаўмацавальнае ўздзеянне на арганізм, у выніку зніжаецца частата прастудных захворванняў. Заняткі танцамі трэніруюць дыхальную сістэму, паляпшаюць крывазварот, павялічваюць прыток кіслароду да ўсіх унутраных органаў, паляпшаюць каардынацыю рухаў, станоўча ўплываюць на  працу сардэчна-сасудзістай сістэмы, дапамагаюць спаліць лішнія кілакалорыі, падцягваюць фігуру. Рэгулярныя заняткі танцамі са складанымі рухамі паляпшаюць мазгавую дзейнасць, што, як вучоныя  даказалі, паніжае рызыку ўзнікнення хваробы Альцгеймера. Танцы запавольваюць працэсы старэння арганізма і, вядома, яны станоўча ўплываюць на наш псіхалагічны стан, паляпшаюць настрой, дапамагаюць змагацца са стрэсамі, дэпрэсіямі, страхамі, нервовасцю. 

А вы любіце танцаваць? Як часта вы гэта робіце? Раскажыце 18 жніўня ў праграме “Бонус” у 17.36.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: