Сёння - Міжнародны дзень торта. Свята маладое, прысвечанае сяброўству і міру паміж людзьмі, краінамі і народамі. Яно праходзіць пад дэвізам «I CAKE YOU», што азначае "Я прыду да цябе з тортам". І гэта лагічна: як раз за чаем з торцікам заўсёды і збіраюцца сябры і блізкія людзі.
Упершыню ў міжнародным маштабе Дзень Торта адзначылі 20 ліпеня 2011 года. Свята стала адной з ідэй Клуба Каралеўства Любові - міжнароднага некамерцыйнага праекту, які рэалізуе глабальныя культурныя, гуманітарныя і міратворчыя ініцыятывы. Краіны, якія прынялі актыўны ўдзел у першым святкаванні Дня Торта і сталі заснавальнікамі свята - Расія, Украіна, Беларусь, Малдова, Азербайджан, Грузія, Арменія, Ізраіль, ЗША. У гэты дзень быў спечаны першы ў свеце калектыўны “шматнацыянальны” міратворчы торт.
А вы звычайна купляеце торцік для сябе альбо запрашаеце на яго добрую кампанію? На вашу думку, салодкае і праўда робіць жыццё весялейшым, а чалавека - дабрэйшым? Падзяліцеся меркаваннямі (а можна і рэцэптамі!) ў праграме “Бонус” 20 ліпеня ў 17:35.