- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- "Бонус": Сегодня - Всемирный день океанов
- "Бонус": Сёння - Сусветны дзень акіянаў
Больш за 70% паверхні Зямлі пакрыта сусветным акіянам. Ён - неад’емная часткай працэса устойлівага развіцця. А ролю сусветнага акіяна ў рэгуліраванні клімата на планеце нельга пераацаніць. Воды акіяна - адзін з галоўных паглынальнікаў вуглякіслага газу.
Як мы ведаем са школьнай геаграфіі, вучоныя раздзяляюць сусветны водны басейн на 4 вялікія акіяны: Атлантычны, Індыйскі, Ціхі і Паўночны Ледавіты. Часам вылучаюць яшчэ адзін - Паўднёвы. Вывучэннем акіянаў займаецца акіяналогія. Дзякуючы пранікненням у тайны акіянаў, вучоныя працягваюць адкрываць новыя формы марской флоры і фауны. Гэтыя даследаванні маюць вялікае значэнне для жыцця і павышэння дабрабыту чалавека. Таму на міжнароднай канферэнцыі на вышэйшым узроўні, якая адбылася у 1992 годзе у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія), было прапанавана новае свята - Сусветны дзень акіянаў.
А вы бывалі на ўзбярэжжы акіянаў?.. Магчыма, захапляецеся дайвінгам альбо спускаліся пад ваду ў спецыяльнай камеры, ці проста з маскай назіралі за таямнічым падводным светам?.. Ці верыце, што Атлантыда існуе і зараз?.. Раскажыце пра гэта 8 чэрвеня ў праграме “Бонус” (17:35).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: