У Фінляндыі сёння адзначаюць дзень соні. Напрыклад, жырафе, каб выспацца трэба ўсяго дзве гадзіны; некаторыя з іх могуць драмаць па 10 хвілін за гадзіну - і гэтага дастаткова: так бы мовіць, працоўны графік жырафы працягваецца. Львы, наадварот, спяць да 20 гадзін у суткі, дэльфіны маюць палавінчаты сон: адна палова мозгу спіць, другая адпачывае. Марскія выдры, калі спяць на вадзе, выглядаюць вельмі міла: яны трымаюць адно аднаго за лапкі, каб не згубіцца.
Мы з вамі таксама любім паспаць, і чым маладзейшы арганізм, тым больш сна яму неабходна для адпачынку. Нованароджаныя спяць 14-17 гадзін за суткі, падлеткі - 10-13, юнакі і дзяўчаты - 7-9, людзі старэйшыя за 65 гадоў - 7-8 гадзін. Хаця усё індывідуальна. Як сказаў Напалеон: ”Геніі спяць 4 гадзіны, простыя смяротныя - 6, а неразумныя -
А вам колькі гадзін сна трэба, каб поўнасцю аднавіць сілы?.. Раскажыце пра свае сакрэты рэлаксацыі ў праграме “Бонус” 27 чэрвеня ў 17:35.