У псіхалагічнай літаратуры спрэчным з'яўляецца пытанне аб тым, якія падзеі лепш захоўваюцца ў памяці - станоўчыя ці адмоўныя. Адны спецыялісты прыйшлі да выcновы, што непрыемныя: наша асцярожнасць, - кажуць яны, - як раз і трымаецца на непрыемным вопыце. Але большасць усё ж такі думаюць інакш, асабліва прадстаўнікі псіхааналізу. У рамках гэтай тэорыі эмоцыі як раз і вызначаюць усё функцыяніраванне памяці.
Напрыклад, Фрэйд у сваіх даследваннях звяртаўся да паўсядзённага жыцця і аналізаваў факты забывання. Ён сцвярджаў, што мозг падсвядома альбо актыўна затарможвае, альбо выцясняе са сваёй памяці адмоўныя ўспаміны, якія не даюць яму нармальна жыць.