Падзяліцца:
Брытанская рок-зорка едзе ў Мінск і рыхтуе эксклюзіўны прыз для слухачоў Першага нацыянальнага!
26 верасня 2018
Брытанская рок-зорка едзе ў Мінск і рыхтуе эксклюзіўны прыз для слухачоў Першага нацыянальнага! Тоні Мур - кампазітар, аўтар і выканаўца, экс-удзельнік гуртоў Iron Maiden і Cutting Crew, у чацвер прыляцеў ў Мінск з ганаровай місіяй – ён атрымае статус «зорнага пасла» Другіх Еўрапейскіх гульняў у Беларусі. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з легендарным артыстам дае вам унікальную магчымасць выйграць персанальны прыз ад Тоні Мура. Усе падрабязнасці слухайце ў нашым эфіры ў пятніцу, 28 верасня, у праекце «Настрой» з 13 да 15 гадзін! На фота: Тоні Мур побач з будынкам беларускага пасольства ў Лондане
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: