Падзяліцца:
Будучыня беларускай вёскі - “Свая зямля”
1 кастрычніка 2021
Будучыня беларускай вёскі - “Свая зямля”

Перспектывы развіцця сучаснай беларускай вёскі вызначылі на сесіі Гродзенскага раённага савета дэпутатаў. Улічаны канструктыўныя прапановы і карысныя ініцыятывы старэйшын населенных пунктаў, мясцовых дэпутатаў, спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў і моладзі. Дзякуючы комплекснаму падыходу, некаторыя праблемы вырашаюцца нават пры дэфіцыце бюджэтных сродкаў. Тычацца яны тэрытарыяльнага, камунальнага і культурнага камфорту.

Статус “Вёска будучыні” першым атрымаў аграгарадак Абухава. Даволі шырокая сацыяльная інфраструктура прываблівае сюды моладзь. Мясцовае сельгаспрадпрыемства “Імя І.П. Сянько” прадастаўляе сваім работнікам камфортныя ўмовы на рабоце і абавязкова сучаснае жыллё. Паўсюдна парадак, утульнасць і ветлівыя вяскоўцы. А чым жывуць аддаленныя населеныя пункты Абухаўскага сельскага савета? Ці патрэбен стараста ў вёсках? Чаго не хапае сельскай моладзі для шчаслівага жыцця? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы “Свая зямля”, 2.10.21, у 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: