Падзяліцца:
Будзем не толькі са збожжам! – «Свая зямля», 20.07.2019 (відэаанонс)
19 Ліпеня 2019
Будзем не толькі са збожжам! – «Свая зямля», 20.07.2019 (відэаанонс) На старце жніва азімыя збожжавыя сёлета даюць прыбаўку ўраджайнасці. Перадавыя гаспадаркі атрымалі па 100 цэнтнераў пшаніцы. Сярод сартоў лідзіруе «багатка» беларускай селекцыі. У рэгіёнах заўважана тэндэнцыя росту прадукцыйнасці гібрыдаў рапсу. У большасці раёнаў азімыя выстаялі ў спякоту.Спецыялісты Мінсельгасхарча і вучоныя НАН адзіны ў сваім меркаванні павялічваць азімы клін у Беларусі. Якія з рэгіёнаў змогуць стабільна прыбаўляць да валавога збору? Ці варта прадаваць харчовае збожжа? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць эксперты праграмы «Свая зямля» 20.07.2019 у 6:20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор слухайце а 23:00. На відэа: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Мінсельгасхарча Васіль Ядлоўскі. На фота: галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства «Душава» Капыльскага раёна Аляксадр Пілецкі, першы намеснік начальніка райсельгасхарча Капыльскага райвыканкама Наталля Ведзянь, старшы камбайнер адкрытага акцыянернага таварыства «Душава» Капыльскага раёна Аляксадр Ліхадзіеўскі. https://www.youtube.com/watch?v=nVW61NATFAA&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: