Падзяліцца:
Бяспека ўласных фінансаў у лічбавую эпоху – «Дзелавы радыёпартал», 17.03.2017 (аўдыё)
17 сакавіка 2017
Бяспека ўласных фінансаў у лічбавую эпоху – «Дзелавы радыёпартал», 17.03.2017 (аўдыё) Па стане на 1 студзеня ў Беларусі падлягаюць ліцэнзаванню 36 відаў дзейнасці. Мінэканомікі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі і бізнес-супольнасцямі прапануюць істотна змяніць падыходы да ліцэнзавання. У Беларусі прапануецца істотна змяніць падыходы да ліцэнзавання шэрагу відаў дзейнасці – адпаведныя пытанні абмяркоўвалі на пасяджэнні рабочай групы па пытанні сістэмнага скарачэння колькасці адміністрацыйных працэдур пад старшынствам першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага. Пазіцыю Мінэканомікі прадставіў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтву Пётр Арушаньянц. Следчы камітэт Беларусі пры падтрымцы Еўрапола, Сакрэтнай службы ЗША і паліцыі Кіпра спыніў дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, ахвярамі якой сталі больш за 130 тысяч трымальнікаў плацежных карт з 29 краін. Злачынная група займалася кампраметацыяй крэдытных карт з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій і шкоднасных праграм. Для гэтых мэтаў былі створаны некалькі падстаўных анлайн-крам і фіктыўная кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Кіберзлачынцы звязваліся з легальнымі аплатнымі анлайн-сэрвісамі і імітавалі правядзенне шматлікіх міжнародных транзакцый. У далейшым выкрадзеныя сродкі пераводзіліся на банкаўскі рахунак на Кіпры. Сума нанесенага урону склала больш за 8 мільёнаў еўра. Гэтая навіна прымусіла нас яшчэ раз задацца пытаннем бяспекі ўласных фінансаў у лічбавую эпоху. За парадай мы звярнуліся да спецыліста па камп'ютарнай бяспецы кампаніі ЕСЭТ Сяргея Кузняцова. Падрабязна пра гэта і іншыя асноўныя эканамічныя падзеі ў краіне – вядучая Вольга Сямашка.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: