- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Быть мамой космонавта! — «Своя земля», 9.03.2018
- Быць маці касманаўта! — «Свая зямля», 9.03.2018

Валянціна Эдуардаўна Навіцкая з Чэрвеня заўсёды імкнулася, каб яе дзеці жылі ў дастатку, добра вучыліся і сталі патрэбнымі людзьмі. Старэйшы Алег з дзяцiнства цягнуўся да ведаў, быў старанным у працы на зямлі, а любімая матуля зрабіла ўсё, каб яго мара стаць ваенным лётчыкам ажыццявілася.
Сёння Алег Навіцкі — вядомы расійскі касманаўт з беларускімі каранямі. Ён не аднойчы пабываў у космасе і заўсёды паспяхова спраўляўся з кожным складаным заданнем. А на зямлі яго заўсёды чакае і моліцца за яго Валянціна Эдуардаўна — мудрая дарадчыца і пяшчотная маці.
Валянціне Савіцкай прысвечана праграма «Свая зямля» 9 сакавіка ў 6-20.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: