Большасць гаспадарак Магілёўскай вобласці на поўдні пасеялі раннія яравыя культуры, зараз да гэтага імкнуцца на поўначы і ўсходзе. З пацяпленнем ёсць магчымасць павялічыць тэмпы і астатнім. 126 машын і агрэгатаў разам з механізатарамі партнёры з горада накіравалі на пасяўную, ёсць запас паліва і запчастак. Сёння магутны тэхнічны парк за дзень дазваляе засяваць да 10% плошчы.
Ці забяспечаны гаспадаркі насеннем? Пад якія культуры мэтава павялічана плошча? Які бюджэт пасяўной на Магілёўшчыне?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 9 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

