Падзяліцца:
ЧАМУ АЛІЕВЫ Ў БЕЛАРУСІ ЗАНЯЛІСЯ ФЕРМЕРСТВАМ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 13.06.2020 (відэаанонс+аўдыё))
12 чэрвеня 2020
ЧАМУ АЛІЕВЫ Ў БЕЛАРУСІ ЗАНЯЛІСЯ ФЕРМЕРСТВАМ? – «СВАЯ ЗЯМЛЯ», 13.06.2020 (відэаанонс+аўдыё))

Сёння прадукцыя сялянска-фермерскай гаспадаркі «Аліеў А. і плюс» карыстаецца попытам не толькі ў Полацкім раёне. Павялічылі заказы гандлёвыя сеткі і прадпрыемствы рэстараннага бізнесу з іншых раёнаў. Паступаюць прапановы пастаўляць у Расію. Малако і мяса адпавядаюць стандартам якасці і бяспекі і маюць адпаведныя сертыфікаты.

Паўстала неабходнасць пашыраць сельгасугоддзі для вырошчвання збожжавых і кармавых культур, каб накарміць маладняк на ўсіх фермах і атрымаць больш натуральнай прадукцыі. Хто дапамагае азербайджанцам на беларускай зямлі? Якімі навінкамі браты Аліевы плануюць парадаваць пакупнікоў?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 13 чэрвеня ў 6-20 (паўтор у 23-00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: