
Зімовыя ўмовы надвор’я нярэдка ўскладняюць дарожную абстаноўку. Як вынік - рост колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, нярэдка з трагічнымі наступствамі. У расследаванні такіх аварый пастаянныя ўдзельнікі – супрацоўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Іх задача - высветліць усе акалічнасці здарэння.
У якіх выпадках патрабуецца экспертыза? Чаму цяжка даказаць, што прычына аварыі - дрэнная работа дарожнікаў? Нарэшце, ці звяртаюцца беларусы да спецыялістаў, каб праверыць якасць зімовага дызельнага паліва?
Пра гэта журналіст Таццяна Цітавіцкая размаўляе з дзяржаўным судовым экспертам упраўлення аўтатэхнічных і трасалагічных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Віктарам Касцюковічам.