- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Чарнецкі: «Кожны выхад на сцэну – высачэйшы накал эмоцый і пачуццяў»

«Кожны выхад на сцэну – высачэйшы накал эмоцый і пачуццяў». Так кажа пра акцёрскую прафесію госць праекта «Творчы вечар» з Янай Хадоска таленавіты беларускі акцёр тэатра і кіно Руслан Чарнецкі.
Ён у кагорце тых артыстаў, якія ўсё перажытае ўвасабляюць ў кожнай ролі, таму глядач заўсёды давярае яму. Руслан Чарнецкі – акцёр, які ні на хвіліну не сумняваўся ў сваім жыццёвымі выбары. Таму лічыць сябе вельмі шчаслівым чалавекам і працуе з поўнай аддачай. Кожны яго выхад на сцэну – гэта высачэйшы накал эмоцый і пачуццяў. А ўменне паказаць чалавечы лёс – уласцівасць не толькі прафесійнага майстэрства але і сапраўднага духоўнага ўдасканалення.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: