Падзяліцца:
Чароўны свет дзяцінства! – «Настрой», 31.05.2019
31 Мая 2019
Чароўны свет дзяцінства! – «Настрой», 31.05.2019 Дзяцінства – самы лепшы час у жыцці кожнага чалавека, бязвоблачная, сонечная пара бясконцай веры ў цуды, вялікага шчасця ў кожным імгненні. Гэта казачны час, калі дзетак песцяць, аб іх клапоцяцца, дораць падарункі, выконваюць жаданні. Сёння мы шчыра віншуем дзяцей з надыходзячым святам – Днём абароны дзяцей, і ўвесь эфір праграмы «Настрой!» прысвячаем дзецям. Мы запрасілі ў госці людзей, чыя дзейнасць і творчасць звязана менавіта з дзецьмі. З намі будуць дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Леанід Улашчанка, артыстка шоў-тэатра «Хвілінка» Кацярына Шумская і салісты Маладзёжнага тэатра эстрады Дзмітрый і Андрэй Дубешка. Праграма «Настрой!» у эфіры з 13-10 па 15-00.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: