Падзяліцца:
“Час Камоцкага” ў праграме “Дыскавод” (аўдыё)
23 ліпеня 2019
“Час Камоцкага” ў праграме “Дыскавод” (аўдыё) У 2012 годзе ў беларускай музычнай прасторы з'явіўся альбом “Час – Канцэрт для сяброў”, гэта была дзясятая кружэлка вядомага аўтара і выканаўцы ўласных песень Алеся Камоцкага. Пад вокладкай выдання аб'ядналіся пераспевы папулярных за савецкім часам песень, агучаная паэзія Рыгора Барадуліна і, канешне, уласныя творы. Іх упрыгожыла гучанне скрыпкі, клавіш, гітары, перкусіі і кантрабаса. І запісаліся ўсе гэтыя песні за адным разам, без шматлікіх дубляў і накладанняў. Вось так, сем гадоў таму, Камоцкі трапіў у такі цяпер папулярны ў свеце трэнд live-запісаў. Зараз і ў нас ёсць магчымасць паслухаць гісторыю стварэння кружэлкі!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: