- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Чым будзе здзіўляць «Славянскі базар-2018»? – «Актуальны мікрафон» 6.06.2018
- Чым будзе здзіўляць «Славянскі базар-2018»? – «Актуальны мікрафон» 6.06.2018

Галоўная музычная падзея лета – Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» – гатовы да прыняцця ўдзельнікаў і гледачоў!
Генеральны дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка ў падрабязнасцях раскажа сёння журналістам, чым сустрэне Віцебск гасцей на прэс-канферэнцыі ў Прэс-цэнтры БелТА ў 14-00.
Аднак сёння, 6 чэрвеня, і ў звычайных грамадзян, якія настрояцца на хвалі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё http://radio1.by, будзе магчымасць задаць свае пытанні – Аляксандр Сідарэнка будзе ў прамым эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» з 12-05 амаль да 13-00!
Вашы пытанні падчас эфіру будуць прымацца па тэлефоне (017) 284-87-21, а таксама праз мабільны SMS-сервіс на кароткі нумар 1062.
Хвалевыя дыяпазоны Беларускага радыё для усіх рэгіёнаў Беларусі можна знайсці на нашым сайце http://radio1.by, там жа даступная онлайн-трансляцыя ў інтэнэце. А аўдыё+відэаверсія сустрэчы з'явіцца на сайце і нашых старонках у сацыяльных сетках пасля эфіру.
Будзем разам!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: