Падзяліцца:
«Чым цікавы пляжны футбол? Адскок мяча ад пяску непрадказальны!» - рэпартаж са сталіцы беларускага пляжнага футбола (аудыё)
21 Чэрвеня 2018
«Чым цікавы пляжны футбол? Адскок мяча ад пяску непрадказальны!» - рэпартаж са сталіцы беларускага пляжнага футбола (аудыё) Беларускае радыё запусціла «зваротны адлік» да Другіх Еўрапейскіх гульняў! 21 чэрвеня ў Мінску афіцыйна адкрываецца галоўная арэна спаборніцтваў - стадыён «Дынама». Тут будуць спаборнічаць прадстаўнікі «каралевы спорту» - лёгкаатлеты, а таксама футбалісты… тыя, хто займаецца яго пляжным відам. Гэты від спорту ў нашай краіне ўжо больш за дзесяць год развіваюць у Кіраўску. Як райцэнтр становіцца сталіцай беларускага пляжнага футбола, - даведаўся Ілля Собалеў. Чым цікавы пляжны футбол? Ды тым, што адскок мяча ад пяску непрадказальны. Гульня вельмі хуткая, і за матч каманды забіваюць не адзін-два-тры, а з дзясятак галоў. Яшчэ адна асаблівасць пляжнага футболу - жывыя рэпартажы! Часта матчы для гледачоў на стадыёне каментуе легенда беларускай спартыўнай журналістыкі Уладзімір Навіцкі. Развіваць гэты незвычайны від спорту на Магілёўшчыне пачалі 10 гадоў таму. Тады ў Кіраўску з'явілася першая ў рэгіёне прафесійная каманда, - расказвае яе галоўны трэнер Віктар Галомзік. З кожным годам каманда станавілася мацнейшай, і ёй быў патрэбны стадыён. У 2015-м у райцэнтры адкрылася сучасная арэна пляжных відаў спорту. Многія футбалісты, якія пачыналі кар'еру тут, сёння сталі лідарамі нацыянальнай зборнай. У іх ліку нападаючы "БАТЭ" Дзяніс Самсонаў. Сёння за Кіраўск гуляюць мясцовыя ігракі. Каманда - самая маладая ў чэмпіянаце Беларусі, - дзеліцца капітан клуба Вадзім Бокач. Такім шляхам пайшлі толькі ў Кіраўску. Мясцовая школа пляжнага футбола - адна з лепшых у краіне. Кожны год яе выхаванцы становяцца прызёрамі юнацкага чэмпіянату Беларусі, - з гонарам адзначае старшыня асацыяцыі пляжнага футбола Беларусі Аляксей Сычоў. У пляжны футбол у Кіраўску гуляюць да першага снегу. Сёлета на мясцовым стадыёне ўжо праходзілі суперкубак Беларусі і матчы чэмпіянату рэспублікі. Мясцовы клуб - базавы для маладзёжнай зборнай краіны. Напярэдадні 2019 года на яе ўскладаюць вялікія надзеі. Ілля Собалеў, Магілеўская вобласць
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: