Падзяліцца:
«Чыстая музыка» Валерыя Воранава – «Беларуская калекцыя», 8.03.2017
7 сакавіка 2017
«Чыстая музыка» Валерыя Воранава – «Беларуская калекцыя», 8.03.2017 Імя Валерыя Воранава добра вядома аматарам сучаснай акадэмічнай музыкі. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі, але апошнія 20 гадоў жыве ў Германіі, дзе застаўся пасля вучобы ў Вышэйшай школы музыкі ў Кёльне. У Мінск кампазітар прыязджае рэгулярна і, трэба сказаць, дома часу не губляе. То прэм'еру унікальнага твору для там-тама сола прадставіць, то здзівіць незвычайным тэатральным праектам. Пра музычна-паэтычныя эксперыменты, культ класічнай культуры і новыя сістэмы мыслення кампазітар Валерый Воранаў раскажа слухачам і вядучай праграмы «Беларуская калекцыя» Аліне Страшкевіч у сераду, 8 сакавіка, у 21-30.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: