Падзяліцца:
Да 100-годдзя МІХАІЛА САВІЦКАГА – «РАДЫЁТЭКА», 18.02.2022
17 лютага 2022
Да 100-годдзя МІХАІЛА САВІЦКАГА – «РАДЫЁТЭКА», 18.02.2022

«Мастацтва захоўвае розныя з'явы – і цяжкія, і трагічныя, каб чалавецтва не паўтарала зла, берагло дабро, каб людзі выхоўваліся ў высокіх маральных прынцыпах. Задачы мастака – паказаць у сваіх творах не толькі узаемаадносіны, не толькі сацыяльныя, тыя ці іншыя, умовы, – галоўнае – паказаць чалавечую годнасць, патрыятызм, адданасць Радзіме. Лічу, што ў наш час гэтыя якасці чалавека найбольш выяўляюцца...»

18 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака СССР і БССР МІХАІЛА САВІЦКАГА, чыя творчасць азнаменавала цэлую эпоху ў нацыянальным мастацтве Беларусі. Яго імя даўно стала хрэстаматыйным, а лёс выбітнага творцы цесна пераплецены з лёсам роднай краіны.

МІХАІЛ САВІЦКІ першым быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны і адзіны чалавек мастацтва, які стаў Героем Беларусі.

Слухаем успаміны творцы. Год запісу 1997.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: