Падзяліцца:
Да 120-годдзя Кузьмы Чорнага – «Тэатр Беларускага радыё», 22 — 28.06.2020
22 чэрвеня 2020
Да 120-годдзя Кузьмы Чорнага – «Тэатр Беларускага радыё», 22 — 28.06.2020

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 22 па 28 чэрвеня праходзіць «Юбілейны тыдзень» класіка беларускай літаратуры пісьменніка Кузьмы Чорнага да 120-годдзя з дня нараджэння.

Кузьма Чорны – стваральнік беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. «Чалавек – гэта цэлы свет», – любіў паўтараць пісьменнік. Ён ніколі не скардзіўся на недахоп тэм і казаў, што яму на ўсё жыццё хапіла б апісваць адных толькі яго зямлякоў – жыхароў мястэчка Цімкавічы, што на Капыльшчыне.

Нягледзячы на кароткі зямны век, Кузьма Чорны разам са сваімі сучаснікамі вырашыў задачу стварэння беларускай прозы. Беларуская аповесць і раман набылі ў яго творчасці жанравую сталасць. Як сцвярджае крытыка, Чорны вёў нацыянальную прозу да адкрыццяў такіх вышынь, якія былі зробленыя пісьменнікамі Заходняй Еўропы.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле аповесцей і раманаў Кузьмы Чорнага, а таксама запісаў мастацкіх чытанняў яго апавяданняў.

На працягу «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць:

22-24 чэрвеня – радыёспектакль «Млечны Шлях»,

24 чэрвеня – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца»,

25 чэрвеня – радыёспектакль «Насцечка»,

26-27 чэрвеня – радыёспектакль «Бацькаўшчына»,

28 чэрвеня – радыёспектакль «Вераснёвыя ночы».

Штодзень пачатак эфіру – у 22-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: