Падзяліцца:
Да 70-годдзя Аляксея Дударава – «Тэатр Беларускага радыё», 1 – 7.06.2020
1 чэрвеня 2020
Да 70-годдзя Аляксея Дударава – «Тэатр Беларускага радыё», 1 – 7.06.2020

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё з 1 па 7 чэрвеня праходзіць «Юбілейны тыдзень» лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, драматурга Аляксея Дударава – да 70-годдзя з дня яго нараджэння.

Сучасную беларускую драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава. Ён аўтар такіх вядомых п’ес, як «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Палачанка», «Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа» ды многіх іншых. Хаця пачынаў ён свой творчы шлях як празаік. У першай кнізе прозы «Святая птушка» пісьменнік уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка.

П’есы Дударава ахопліваюць самы шырокі дыяпазон творчых і жыццёвых тэм: ад гістарычных да глыбока-маральных. Сам аўтар – прафесійны акцёр, тонка адчувае тэатр, умее бачыць дзеянне і чалавека на сцэне. Спектаклі па п’есах Дударава з поспехам ідуць на многіх тэатральных пляцоўках краіны і за яе межамі. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы.

У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле твораў Аляксея Дударава. На працягу «Юбілейнага тыдня» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць:

1-3 чэрвенярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Вечар»,

4-5 чэрвенярадыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Чорная панна Нясвіжа»,

5 чэрвеня – інсцэніраваная казка «Блакітны праменьчык»,

6-7 чэрвенярадыёспектакль «Крыж».

Праграма «Тэатр Беларускага радыё» ў эфіры штодзень у 22-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: