Падзяліцца:
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі – «Тыдзень памяці» ў «Тэатры Беларускага радыё», 4 – 10.05.2020
4 мая 2020
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі – «Тыдзень памяці» ў «Тэатры Беларускага радыё», 4 – 10.05.2020

«У дачыненні да праблем мінулай вайны, – пісаў народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, – літаратура павінна праявіць крыштальную праўдзівасць і шчырасць. Толькі праўдзівыя і да канца асэнсаваныя сведчанні мінулай вайны могуць саслужыць чалавецтву патрэбную службу...»

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры – гэта асобны кантынент, хвалюючы і незабыўны. Шмат твораў, народжаных у другой палове ХХ стагоддзя, так ці інакш звязаны з тымі трывожнымі і жахлівымі падзеямі. Нездарма беларускую літаратуру часам называлі ваеннай літаратурай. У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспекталей і пастановак паводле мастацкіх твораў, прысвечаных вайне.

На працягу «Тыдня памяці» ў «Тэатры Беларускага радыё» прагучаць:

4 і 5 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Апошні шанц» па п’есе Васіля Быкава,

6 і 7 мая – радыёкампазіцыя спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радавыя» па п’есе драматурга Аляксея Дударава,

8 мая – радыёпастаноўка «Вялікае сэрца» паводле апавядання Кузьмы Чорнага,

9 мая – радыёкампазіцыя «Помста» па драматычнай паэме Кастуся Кірэенкі,

10 мая – радыёспектакль «Галуба» паводле аповесці Віктара Карамазава.

Праграма «Тэатр Беларускага радыё» ў эфіры штодзень у 22-05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: