«Галоўнае на свеце – гэта нашы дзеці, яны – наш здабытак і будучыня. Дзеля іх мы робім подзвігі, змяняем наша жыццё і прыдумваем тое, што рухае нас наперад. Мы павінны зрабіць усё, каб у нашых дзяцей было самае шчаслівае дзяцінства» – так кажа наша госця. У праграме «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – Таццяна Рогач – адна з куратараў праекта «Зялёны квэст», інтэрактыўнай сямейнай прагулкі, на якую Цэнтральны батанічны сад запрашае ўсіх напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Сустрэчы з госцяй – 29 мая з 13-15 да 14-00.