Падзяліцца:
Дарыць людзям дабро – «Свая зямля», 19.01.2018 (відэаанонс)
18 студзеня 2019
Дарыць людзям дабро – «Свая зямля», 19.01.2018 (відэаанонс) Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручана калектыву Пастаўскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці пажылых грамадзян і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама актыўную гуманітарную і дабрачынную дзейнасць, захаванне рэгіянальных і культурных традыцый. Дырэктар раённага цэнтра Дзіяна Пякарская падкрэслівае, што добрых спраў стала больш, дзякуючы валанцёрам і шчодрым спонсарам. Рэалізацыя міжнародных праектаў дазволіла палепшыць якасць жыцця адзінокіх пажылых грамадзян. Больш за 10 тысяч грамадзян сёння па тых ці іншых пытаннях звяртаюцца ў сацыяльную службу і атрымліваюць шырокі спектар паслуг. Асабліва запатрабаваныя валанцёрскі цэнтр, школа здароўя, хатні санаторый. Аматары народнай творчасці займаюцца ткацтвам, вышыўкай і саломапляценнем. Іх работы заслужана сталі прызёрамі шматлікіх конкурсаў і выстаў. Пра колеры дабра і радасці, надзеі і любові, а таксама пра пашырэнне сацыяльных выгод слухайце падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 19 студзеня ў 6-20 (паўтор у 23-00). https://www.youtube.com/watch?v=IHc6C-8qYtQ&feature=youtu.be
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: