- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- «Давайце шукаць і эксперыментаваць!» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.03.2019 (аўдыё)
- «Давайце шукаць і эксперыментаваць!» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 6.03.2019 (аўдыё)

«Жыццё наша настолькі імклівае, што яно павінна быць цікавым, а ніякая цікаўнасць немагчыма без эксперыментаў і рызыкі, таму давайце шукаць і эксперыментаваць» – заклікае галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Камернага драматычнага тэатра Наталля Башава.
Сапраўды, тэатр – гэта імкненне чалавека да прагажосці, да духоўных каштоўнасцяў, спроба разбурыць межы паміж фантазіяй і рэальнасцю ў абмежаваных ўмовах. Гэта – магчымасць трапіць у розныя часовыя вымярэнні і гістарычныя эпохі. Гэта – пошук. Менавіта пра эксперыменты ў драматычным тэатры аўтар праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска павядзе размову з Наталляй Башавай і акцёрамі драматычных тэатраў Жанэтай Чацверыковай, Валянцінай Канчар, Мікалаем Лявончыкам і Паўлам Адамчыкавым.
Эфір ад 6 сакавіка, 21-05.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: