У Беларусі апошнія дні адзначаюцца значныя ваганні беларускага рубля да долара і еўра. Калі ў чацвер і амерыканская, і еўрапейская валюта падаражэлі больш чым на тысячу беларускіх рублёў, то ў пятніцу рубель часткова адыграў падзенне.
Эксперты кажуць: беларускі рубель падае ўслед за расійскім. У сваю чаргу зніжэнне курсу расійскага рубля адбываецца з-за падзення цэн на нафту, а калі цэны на нафту растуць, то умацоўваецца і расійская валюта, і, адпаведна, беларуская. У пятніцу цана нафты вырасла да 30 долараў за барэль, на фоне пахаладання ў Еўропе і ЗША. Акрамя гэтага, на курс беларускай валюты ўплывае павышаны попыт на замежную валюту з боку насельніцтва.
Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі старшага аналітыка «Альпары» Вадзіма Іосуба і старшыню Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандра Швеца.