Падзяліцца:
21 мая 2015
У сённяшнім выпуску праграмы будзем слухаць кавер-версіі, якія атрымалі найбольшую папулярнасць. А вось  аўтараў і  першых выканаўцаў зараз ніхто і не ўспомніць. Хаця здараецца і наадварот: запісваюць  кавер,  а ён настолькі няўдалы, што  ледзь  памідорамі гнілымі новых аўтараў не закідваюць. І ўсё ж, па меркаванні многіх, ёсць нават прызнаныя хіты сярод кавераў, якія пераўзыйшлі арыгінал.

Напрыклад, песня I Will Always Love You” . Задоўга да з’яўлення фільма “Телохранитель” гэта быў сінгл  амерыканскай кантры-спявачкі Долі Партан - яна, дарэчы, запісала некалькі версій песні, але поспеху Уітні Х’юстан магла толькі пазайздросціць. Aerosmith — “Come Together”. Маладыя людзі з "Аэрасміт" змаглі зрабіць практычна немагчымае: яны праспявалі гэту песню лепш, чым самі “Бітлз”. 

Калі гаварыць пра фільмы, то можна прыгадаць савецкія: ”Іронія лёсу”, “Службовы раман” , "12 крэслаў". “А  зоркі тут ціхія” па кнізе  Барыса Васільева - хто не глядзеў гэты фільм?.. Але зараз ужо  існуе  версія 21 стагоддзя. 

А вы, сябры, як ставіцеся да кавер-версій і да рэжысёраў, якія адважваюцца здымаць старыя сюжэты на новы лад альбо рабіць працяг хітовых кінастужак?.. Пра гэта і пагаворым 21 мая ў праграме “Бонус” (17:35).
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: