Падзяліцца:
День Матери празднуем с многодетной семьей! – «Своя земля», 14.10.2017 (аудио)
13 кастрычніка 2017
День Матери празднуем с многодетной семьей! – «Своя земля», 14.10.2017 (аудио) Традыцыя сям’і Салдаценкаў – ушаноўваць матуль і бабуль фірменнымі стравамі і самаробнымі падарункамі, а галоўны сакрэт паспяховай кулінарыі – залатое правіла матулі ўсё рабіць з любоўю. Трэццякласніца Даша гатуе фірменныя стравы з цеста, а бацька – Дзмітрый Салдаценка – адказвае за шашлыкі, на гэты раз па грузінскім рэцэпце... Пра сакрэты шчаслівага жыцця дружнай сям’і ў глыбінцы слухайце на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, ў праграме «Свая земля», 14 кастрычніка, у 6-20. Аўтар праграмы Святлана Башылава таксама запрашае на Мінскі восеньскі кірмаш і нагадвае пра паслабленні ў аплаце за гандлёвае месца ў сталіцы для вяскоўцаў і фермераў. Пра лепшыя традыцыі і спецыяльныя акцыі раскажа начальнік сектара нарыхтовак і рэалізацыі плодагародніннай прадукцыі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Ала Сяргеева.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: